Знайсці
07.06.2022 / 08:23РусŁacБел

Шарль Мішэль усклаў віну за харчовы крызіс на Расію

Старшыня Еўрарады Шарль Мішэль усклаў поўную адказнасць за магчымы харчовы крызіс на Расію. Паводле яго слоў, санкцыі ніяк не перашкаджаюць Маскве забяспечваць харчаваннем і ўгнаеннямі краіны, якія развіваюцца.

«Крэмль выкарыстоўвае запасы харчавання ў якасці ракеты-невідзімкі супраць краін, якія развіваюцца. Драматычныя наступствы вайны Расіі распаўсюджваюцца па ўсім свеце. А гэта ўзнімае цэны на прадукты, штурхае людзей у галечу і дэстабілізуе цэлыя рэгіёны. Расія нясе поўную адказнасць за гэты харчовы крызіс, толькі Расія», — сказаў старшыня Еўрарады на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН.

Мішэль падкрэсліў, што праблемы з харчаваннем абумоўленыя нападам Расіі на Украіну, блакаваннем партоў і ўдарамі па транспартнай інфраструктуры.

«Менавіта расійскія танкі, расійскія бомбы і міны перашкаджаюць Украіне саджаць і збіраць ураджай. Крэмль таксама займаецца раскраданнем збожжа ва Украіне, перакладаючы віну на іншых. Гэта подла. Гэта чыстая прапаганда. Давайце пяройдзем да фактаў. ЕС не мае санкцый у дачыненні да аграрнага сектара Расіі. Нуль. І нават нашы санкцыі ў дачыненні да расійскага транспартнага сектара не выходзяць за межы нашых межаў ЕС. Нашы санкцыі не перашкаджаюць суднам пад расійскім сцягам перавозіць збожжа, харчаванне або ўгнаенні ў краіны, якія развіваюцца. ЕС, наадварот, робіць усё магчымае, каб дапамагчы экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі Украіны і падтрымаць украінскі аграпрамысловы комплекс у гэтым сезоне», — сказаў Мішэль.

Віталь Нябензя пакідае залу

На гэтых словах прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя пакінуў залу пасяджэнняў.

Кіраўнік Еўрарады заявіў аб падтрымцы намаганняў Генеральнага сакратара ААН па пошуку рашэнняў для адкрыцця марскіх паставак збожжа з Украіны.

Чытайце таксама:

Bloomberg: Расія і Турцыя папярэдне дамовіліся аб разблакаванні Чорнага мора, але Украіна не згодная з умовамі

Прэзідэнт Літвы: Збожжа з Украіны не можа ісці праз Беларусь, гэта проста небяспечна

Зяленскі: Украіна не гатовая разглядаць варыянт экспарту збожжа праз Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930