Знайсці
07.06.2022 / 09:50РусŁacБел

Расія вярнула Украіне больш за 50 целаў байцоў з «Азоўсталі»

Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, Расія пачала перадачу целаў украінскіх байцоў, якія загінулі на тэрыторыі металургічнага завода «Азоўсталь» у Марыупалі. 

Раней ужо паведамлялася, што Кіеў і Масква ажыццявілі першы афіцыйны абмен загінулымі, падчас якога кожны з бакоў перадаў іншаму 160 целаў. Прэс-сакратарка палка «Азоў» Ганна Галаўко пацвердзіла, што сярод іх былі загінулыя на «Азоўсталі».

Паводле яе слоў, размова ідзе сама меней пра 52 целы азоўцаў. Дзясяткі целаў ужо дастаўленыя ў Кіеў. Пачаты працэс ідэнтыфікацыі праз аналіз ДНК.

Таксама гэта пацвярджаюць сваякі байцоў «Азова», якія ўжо атрымалі целы сваіх родных.

Колькі ўсяго чалавек загінула на тэрыторыі завода, да гэтага часу невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930