Знайсці
07.06.2022 / 13:16

«Тут бай Медыя» хочуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

Заўтра ў Эканамічным судзе горада Мінска пройдзе папярэдняе слуханне па прызнані юрасобы «экстрэмісцкай арганізацыяй», а таксама забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Беларусі і ліквідацыі. Пра гэта паведаміў сузаснавальнік партала Кірыл Валошын.

На яго думку, само рашэнне будзе вынесенае пазней на асноўным слуханні. Яго дата пакуль не прызначаная. Суд будзе закрытым.

Нагадаем, што разгром Tut.by адбыўся год таму, 18 мая 2021 года, калі сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс арганізацыі і да 15 супрацоўнікаў, у тым ліку галоўнага рэдактара Марыны Золатавай і гендырэктара Людмілы Чэкінай.

Сайт «Тутбая» быў заблакаваны. Частка каманды медыя змагла захавацца і запусціць новы навінны праект «Зеркало».

Як паведамлялася тады, была заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Прэтэнзія да кіраўніцтва кампаніі заключалася ў тым, што, з'яўляючыся рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій, «Тут Бай Медыя» нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай рэзідэнтам.

На працягу года многім з затрыманых змянілі меру стрымання, але не знялі абвінавачванні. За кратамі цяпер застаюцца Марына Золатава, Людміла Чэкіна і журналістка Алена Талкачова.

У чым розніца паміж экстрэмісцкай арганізацыяй і фармаваннем?

З пункту гледжання беларускага заканадаўства, экстрэмісцкая арганізацыя і фарміраванне — гэта розныя рэчы з рознымі прававымі наступствамі.

У выпадку, калі арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Беларусі, прызнаецца экстрэмісцкай, яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забараняецца і яна ліквідуецца на падставе рашэння суда. Закон дадаткова забараняе выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі такой арганізацыі. Прымаць такія рашэнні суды могуць па зваротах пракуратуры. Таксама на маёмасць арганізацыі можа быць накладзены арышт.

Крымінальная адказнасць прадугледжаная толькі для юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў паводле арт. 423-1 КК Беларусі (невыкананне пастановы аб прызнанні арганізацыі, дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі). Напрыклад, калі нейкая кампанія размесціць на сваім плакаце лагатып Tut.by, то яе службовым асобам будзе пагражаць штраф або пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

«Экстрэмісцкае фарміраванне» — гэта «група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо якая аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць». Статус «экстрэмісцкага фармавання» можа прысвоіць МУС ці КДБ.

За стварэнне, удзел, фінансаванне ў экстрэмісцкім фарміраванні прадугледжана крымінальная адказнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31