Знайсці
07.06.2022 / 16:07РусŁacБел

Шольц выказаўся супраць паслаблення санкцый супраць Лукашэнкі дзеля перавозак збожжа

Адным з варыянтаў рашэння праблемы заблакаванага з-за вайны ўкраінскага збожжа можа быць перавалка яго праз парты краін Балтыі. Па словах Шольца, такі маршрут можна было б арганізаваць.

Олаф Шольц. Фота Delfi

«Гэта ніякім чынам не павінна стаць для нас перадумовай для зняцця санкцый з Лукашэнкі. Гэта цяжкая і вялікая задача. Мы пастараемся знайсці агульнае рашэнне з іншымі дзяржавамі і ААН», — сказаў Шольц на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Наўседам.

Канцлер ФРГ усклаў адказнасць за стварэнне пагрозы харчовага крызісу на Расію. Пры гэтым Шольц адзначыў, што калі будзе дасягнутае нейкае пагадненне, яно не павінна пакідаць Расіі магчымасць злоўжываць збожжавымі калідорамі.

У сваю чаргу Гітанас Наўседа заявіў, што толькі можа паўтарыць сваю ранейшую заяву. Нагадаем, ён сказаў, што арганізацыя збожжавага транзіту праз Беларусь запатрабуе і аднаўлення чыгуначнай інфраструктуры, аднак няма гарантый, што яна далей не будзе выкарыстоўвацца для наступу расіян на Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930