Знайсці
07.06.2022 / 17:05

«Нас забіваюць»: Зяленскі рэзка адказаў на заклік Макрона не прыніжаць Расію

На думку ўкраінскага прэзідэнта, заявы Эмануэля Макрона аб прыніжэнні Расіі не вытрымліваюць ніякай крытыкі.

«Я не зусім разумею, што такое прыніжэнне Расіі. Расіі якой? Мы пра што гаворым? Пра тое, што ўсе гэтыя шмат гадоў, больш за 8, яны забіваюць нашых людзей. Пра што мы гаворым? Эмануэль глыбока пагружаны ў працэс, адзін з лідараў «нармандскай чацвёркі», ён выдатна разумее дэталі Мінскага дакумента, усіх дамоўленасцей, якія былі з расійскім бокам у рамках «Нармандыі-4», невыкананне дамоўленасцей, пастаянныя зрывы», — адзначыў Зяленскі.

На яго думку, Украіну ў гэтым пытанні не прыніжаюць.

«Я нават не лічу, што прыніжаюць Украіну, бо гэта слабая пазіцыя. Нас ніхто не прыніжае, нас забіваюць. Таму мы ў адказ не збіраемся таксама нікога прыніжаць, мы будзем адказваць тым жа інструментам», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, раней Макрон заявіў, што Расію не трэба прыніжаць цяпер, каб пасля заканчэння вайны супраць Украіны яна магла выйсці з палітычнай ізаляцыі. Пры гэтым ён назваў вайну гістарычнай памылкай прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30