Знайсці
07.06.2022 / 17:07

Каардынатарку «Лятучага ўніверсітэта» Таццяну Вадалажскую асудзілі да 2,5 года «хіміі» і адпусцілі ў зале суда

У судзе Заводскага раёна Мінска быў вынесены прысуд палітзняволенай Таццяне Вадалажскай, якую абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Алег Каляда прысудзіў Вадалажскай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады. Менавіта такі тэрмін і запрасіла дзяржабвінавачванне. Таццяну вызвалілі ў зале суда, піша «Вясна».

Падчас судовага пасяджэння Таццяна ўтрымлівалася ў кайданках.

Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг, паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, была экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарам праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».

Упершыню Вадалажская была затрыманая 4 жніўня 2021 года. Тады яна правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт.

У сярэдзіне сакавіка Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. 23 сакавіка яна пайшла за адказам на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была паказаная пастанова аб заключэнні пад варту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31