Знайсці
07.06.2022 / 17:27РусŁacБел

У Расіі выдаляюць «старонкі памяці» са спісамі вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне

З сакавіка шматлікія рэгіянальныя СМІ ў Расіі вялі зводны спіс усіх загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў з гэтай вобласці або рэспублікі.

У маі вайсковы пракурор гарнізона Балтыйскага флоту запатрабаваў прызнаць спіс загінулых вайскоўцаў з Пскоўскай вобласці, апублікаваны на сайце 60.RU, інфармацыяй, забароненай да распаўсюджвання ў РФ. Пры гэтым апублікаваныя на сайце звесткі былі сабраныя з адкрытых крыніц, у тым ліку на падставе афіцыйных заяваў мясцовай улады.

У выніку журналісты былі вымушаныя выдаліць публікацыю з дзясяткамі імёнаў расійскіх вайскоўцаў. Асцерагаючыся аналагічных судовых іскаў, СМІ з Чалябінска, Новасібірска, Чыты, Омска і Краснаярска таксама выдалілі аналагічныя «старонкі памяці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930