Знайсці
07.06.2022 / 18:30РусŁacБел

Спынілі крымінальны пераслед у дачыненні да трох прадстаўнікоў «Рабочага руху»

Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы «Рабочага руху», Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

Дзмітрый Елісееў і Святлана Зыль

Святлану Зыль і Дзмітрыя Елісеева затрымалі 22 верасня 2021 года пасля чарговага допыту і змясцілі ў гомельскі СІЗА.

Затым 12 лістапада Святлану адпусцілі на волю, змяніўшы меру стрымання на залог, а 20 студзеня 2022 года пад залог быў адпушчаны Елісееў.

На мінулым тыдні Елісеева выклікалі ў СК, ён напісаў заяву аб спыненні крымінальнай справы супраць яго ўзамен на штраф у памеры 30 базавых велічынь (960 рублёў). Па якой справе быў аштрафаваны мужчына, пакуль незразумела. Таксама яму абяцалі вярнуць «залогавыя» грошы. Аналагічная сітуацыя і ў Зыль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930