Знайсці
07.06.2022 / 18:48РусŁacБел

Украінцы лічаць, што ёсць пагроза закідання дыверсійных груп з Беларусі

Ва Украіне лічаць, што існуе пагроза перакідання дыверсійных груп з Беларусі ў Валынскую вобласць. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Віктар Андрусіў.

Здымак ілюстратыўны. Фота: Фэйсбук Генштаба Украіны 

«У апошнія тыдні мы не заўважалі актыўнасць дыверсійна-разведвальных груп. Аднак адсочвае такія намеры з тэрыторыі Беларусі.

Ёсць пагроза таго, што гэтыя групы будуць перакідацца менавіта адтуль на тэрыторыю Валынскай вобласці.

Такія дзеянні маюць мэтай адцягненне нашых войскаў. У рэшце рэшт, на вызваленых тэрыторыях ім цяжка дзейнічаць, таму што сочыць паліцыя, працуюць блокпасты і людзі сталі больш уважлівымі», — напісаў ён у Тэлеграме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера