Знайсці
07.06.2022 / 19:17РусŁacБел

Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Беларуская Рада культуры», ягоны сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках. Усё гэта ўнесена ў спіс на афіцыйным сайце ведамства.

Праект быў запушчаны ў кастрычніку 2020 года пад назвай «Беларускі фонд культурнай салідарнасці», пазней яго перайменавалі ў «Беларускую Раду культуры».

«Праца БРК накіраваная на захаванне беларускай культуры (падтрымка артыстаў, выканаўцаў, артыстаў і арт-менеджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб'яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў свеце. Таксама сваёй роляй Рада бачыць фармаванне сацыяльнага ўплыву на развіццё культуры ў будучыні», — паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за два дзясяткі аб'яднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і медыя. Сярод іх і «Наша Ніва».

Прысваенне гэтага статуса ў Беларусі, як і ўся рэпрэсіўная палітыка, адвольнае. Каб яго атрымаць, не трэба рабіць нічога экстрэмісцкага, дастаткова проста не ўпісвацца ў ідэалогію рэжыму і быць актыўным у сваёй галіне. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера