Знайсці
07.06.2022 / 23:35РусŁacБел

Фінскі акцёр з «Асаблівасцяў нацыянальнага палявання» закрыў «з-за сусветнай палітычнай сітуацыі» рэстаран савецкай кухні

Фінскі акцёр Віле Хаапасала, вядомы па расійскаму фільму «Асаблівасці нацыянальнага палявання» закрыў рэстаран Davai Davai ў Хельсінкі, дзе падавалі нацыянальныя стравы былых краін СССР, піша Бі-бі-сі. Прычынай закрыцця, па словах акцёра, стала «сусветная палітычная сітуацыя».

Фота: ALEXEY FILIPPOV/TASS

«У цяперашні час ідэя рэстарана — бестактоўная», — заявіў акцёр. Па яго словах, з-за вайны ва Украіне нацыянальныя стравы савецкіх рэспублік сталі незапатрабаваныя.

Установа Хаапасала была аформленая ў стылі СССР — напрыклад, на сценах віселі савецкія плакаты, — і пазіцыянавалася як рэстаран савецкай кухні. Ён адкрыўся ў кастрычніку мінулага года.

10 сакавіка ў Фэйсбуку ўстановы з'явіўся пост у падтрымку Украіны. Разам з ім рэстаран абвясціў аб арганізацыі вячэры «Слава Украіне», выручка за якую, як паведамлялася, адправіцца ў арганізацыю, якая дапамагае украінскім дзецям. У меню прапаноўваліся боршч, хачапуры, бефстроганаў і дэсерт «Паўлава».

«Напад Расіі на Украіну — незаконнае і жудаснае злачынства, якім заўсёды з'яўляецца вайна. Смутак, трывога і пакуты, якія людзі адчуваюць у разгар вайны, спусташальныя. І самае жудаснае пачуццё — што дзеці павінны пакутаваць і падвяргацца гвалту», — цытавала ўстанова акцёра.

Вядомасць Хаапасала атрымаў пасля ролі Райва ў расійскім камедыйным фільме «Асаблівасці нацыянальнага палявання» 1995 года. Там ён сыграў маладога чалавека з Фінляндыі, які заглыбляецца ў рускую культуру і звычаі, якія, па яго ўяўленні, былі звязаныя з рускім паляваннем. Пасля Віле Хаапасала зняўся яшчэ і ў працягу фільма — «Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі», хоць і ў эпізадычнай ролі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера