Знайсці
08.06.2022 / 07:39

Меркель: Я не буду прасіць прабачэння

У сваім першым пасля сыходу з пасады інтэрв'ю, якое праходзіла перад шматлікай аўдыторыяй у берлінскім тэатры і транслявалася тэлекампаніяй ARD, былая канцлерка Германіі Ангела Меркель заявіла, што жорсткім дзеянням Расіі няма апраўдання. Але каяцца за колішнюю сваю палітыку не стала, піша Бі-бі-сі.

Былая канцлерка Германіі Ангела Мэркель заявіла, што вельмі старалася, калі ўзначальвала краіну, не дапусціць таго, што цяпер адбываецца з Украінай, але не вінаваціць сябе за тое, што не змагла гэтага зрабіць.

За сваю шматгадовую пазіцыю адносна Расіі, якую шмат хто ў Германіі цяпер крытыкуе як занадта мяккую, яна прасіць прабачэння не стала.

«Я не лічу, што павінна сказаць: «Гэта было няправільна», — і таму не буду прасіць прабачэння», — сказала яна журналісту Der Spiegel.

Адказваючы на пытанне, ці магла яна зрабіць больш для прадухілення вайны ва Украіне, Мэркель сказала: «Я сябе не вінавачу. Немагчыма было стварыць архітэктуру бяспекі, якая магла б прадухіліць гэта».

У той жа час экс-канцлерка адхіліла абвінавачванні пасла Украіны ў Германіі Андрэя Мельніка ў тым, што яна праводзіла палітыку замірэння ў дачыненні да Расіі.

«Я так не думаю. Дыпламатыя, калі яна пацерпіць няўдачу, не з'яўляецца ілжывай», — адзначыла Меркель і дадала, што без Мінскіх дамоўленасцяў, на яе думку, сітуацыя ва Украіне была б яшчэ больш крытычнай.

Адказваючы на пытанне пра сваё рашэнне выступіць супраць заяўкі Украіны на сяброўства ў НАТА ў 2008 годзе, яна прызналася, што баялася, каб гэта не заахвоціла Расію шкодзіць Украіне.

Пасля пачатку вайны многія сталі крытыкаваць Меркель за гэта рашэнне, сцвярджаючы, што Пуцін ніколі б не адважыўся пачаць вайну, калі б на Украіну распаўсюджваліся гарантыі бяспекі НАТА.

Расійскае ўварванне ва Украіну 24 лютага стала паваротным момантам, сказала Меркель, яна шмат думае пра гэта і глядзіць на тое, што адбываецца, з засмучэннем.

Меркель таксама ўзгадала сваю сустрэчу з Пуціным у Сочы ў 2007 годзе. Па словах Меркель, Пуцін тады ёй сказаў, што распад СССР быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай, а яна яму адказала, што для яе, што нарадзілася ў Усходняй Германіі, крах Савецкага Саюза стаў самай вялікай удачай у жыцці.

Тады яна нібыта і зразумела, што яны з Пуціным цалкам па-рознаму глядзяць на свет і не прыйдуць да згоды адносна каштоўнасцяў дэмакратыі, распавяла Меркель.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30