Знайсці
08.06.2022 / 08:58РусŁacБел

Піневіч: Каранавірус, магчыма, вернецца восенню

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч дапускае, што каранавірус можа вярнуцца восенню ці вясной. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю SB.by.

«Мы павінны разумець: інфекцыя нікуды не дзенецца. На мой погляд, кавід пяройдзе ў разрад сезонных захворванняў, гэта значыць, будзе актуальны восенню і вясной. Але гэта не падстава расслабляцца. Так, з аднаго боку, штамы становяцца «лягчэйшымі», а з другога — інфекцыя можа спалучацца з грыпам. Таму працягваем актыўна гаварыць пра вакцынацыю», — сказаў ён.

Цяпер, захворванне на кавід складае не больш за 3% ад пікавых значэнняў.

У бальніцах застаецца невялікая колькасць пацыентаў, у асноўным пажылыя і непрышчэпленыя людзі.

Піневіч дадаў, што цяпер даклады па каранавірусе ўжо не з'яўляюцца асноўнымі тэмамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930