Знайсці
08.06.2022 / 09:20РусŁacБел

Піневіч пракаментаваў «справу траўматолагаў» і сітуацыю з «Ладэ»

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пракаментаваў прэтэнзіі да прыватнага медцэнтра «Ладэ». Па яго словах, парушэнняў было шмат, у тым ліку пры выдачы бальнічных. Таксама чыноўнік выказаўся наконт затрыманняў траўматолагаў па ўсёй краіне. 

Па словах Піневіча, у Міністэрстве аховы здароўя сітуацыю з рэзананснай справай траўматолагаў разглядаюць як «сваю недапрацоўку». Цяпер людзі вяртаюцца на месцы, пераважная большасць працягвае працаваць там, дзе і раней. Але ўжо не ў рангу загадчыкаў аддзяленнямі або галоўурачоў.

«Чаму ім пайшлі насустрач? Гэта высакакласныя спецыялісты, яны працавалі рукамі і прыносілі карысць пацыентам. З майго пункту гледжання, іх справакавала прыватная кампанія, якая прасоўвала свой тавар. Што, вядома, не адмяняе кодэкса гонару медработніка. То-бок я не апраўдваю лекараў, проста дзялюся меркаваннем», — сказаў Піневіч.

Паводле яго, цяпер трэба прадумаць усё да дробязяў: стварыць празрыстую сістэму з іншымі гульцамі на рынку, у тым ліку дзяржаўнымі.

«Тым больш траўматалагічную службу я ведаю добра. Пацыенты сапраўды не заўсёды аддаюць перавагу айчынным матэрыялам, таму мы павінны даць ім магчымасць выбіраць, не выязджаючы за мяжу».

Пракаментаваў Піневіч і прыпыненне ліцэнзіі «Ладэ».

«Людзі, якія будуюць бізнэс у медыцынскай сферы, павінны разумець адно: ад іх залежыць жыццё і здароўе пацыентаў. Кантроль быў, ёсць і будзе ўзрастаць — гэта не нешта ўнікальнае. Мы, напрыклад, ужо прыпынялі дазвол на хірургічную дапамогу ў «Нардзіне». Былі пытанні да многіх стаматалагічных установаў.

У «Ладэ» быў цэлы комплекс праблем, пачынаючы ад дакументаў, заканчваючы парушэннямі санэпідрэжыму і ўмоў захоўвання імунных біяпрэпаратаў», — сказаў чыноўнік.

Піневіч дадаў, што ў «Ладэ» было шмат парушэнняў па бальнічных.

«Мы дазваляем прыватным цэнтрам платна вакцынаваць людзей: звыш нацыянальнага календара прышчэпак альбо іншымі прэпаратамі, якія не ўваходзяць у дзяржзакупку (як ад грыпу, напрыклад). Але захоўваць іх трэба правільна. Таксама мы не супраць, каб яны выдавалі бальнічныя лісты. Раней было як: чалавек з тэмпературай мог пайсці ў медцэнтр за рэкамендацыямі ад лекара, але бальнічны ён усё роўна атрымліваў у сваёй паліклініцы. Дзякуючы гэтай навацыі, пацыентаў у прыватнікаў стала больш, і ўсе яны — платныя. Атрымліваецца, што мы дапамагаем, а не нешта там закручваем.

Але калі я ўбачыў у «Ладэ» каля 90 парушэнняў па бальнічных, гэта выклікала, мякка кажучы, негатыўную рэакцыю.

Паводле Піневіча, «прыпыненне дзеяння ліцэнзіі ідзе бізнэсу толькі на карысць. Некаторыя знакамітыя кампаніі мянялі супрацоўнікаў па два-тры разы, а цяпер выказваюць падзяку».

Лукашэнка: Прыватнай медыцыны я ўжо наеўся

Чаму разам з «Ладэ» закрылі і дробную «Клініку А1»? Канфлікт паміж падпалкоўнікам медыцынскай службы і дырэктаркай

Крыніцы: Медцэнтр «Ладэ» выстаўлены на продаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930