Знайсці
08.06.2022 / 13:03РусŁacБел

Галоўны рабін Масквы з'ехаў з Расіі з-за патрабавання уладаў падтрымаць вайну ва Украіне

Рабін і яго сям'я з'ехалі з Расіі праз два тыдні пасля пачатку вайны.

Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт з'ехаў з Расіі пасля таго, як улады краіны запатрабавалі ад яго публічна падтрымаць вайну ва Украіне. Пра гэта паведаміла ў Твітары нявестка рабіна Авіталь Чыжык-Гольдшміт.

Рабін і яго сям'я з'ехалі з Расіі ў Венгрыю праз два тыдні пасля пачатку вайны.

«Цяпер яны знаходзяцца ў выгнанні з супольнасці, якую яны любілі, будавалі і ў якой выхоўвалі сваіх дзяцей больш за 33 гады», — напісала Чыжык-Гольдшміт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930