Знайсці
08.06.2022 / 13:07РусŁacБел

Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Суд прайшоў у закрытым рэжыме ў Магілёве. Справу разглядаў суддзя Ігар Шведаў.

У Андрэя Кузнечыка двое малых дзяцей

Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 года. Тры разы яму давалі па 10 сутак, але на волю ён так і не выйшаў.

23 снежня 2021 года стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага, але адвакат быў пад падпіскай аб неразгалошванні, таму па якім артыкуле заведзеная справа, доўгі час было невядома.

Толькі ў канцы мая выяснілася, што Кузнечыка абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 КК). «Радыё Свабода» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем акурат 23 снежня 2021 года.

Андрэй Кузнечык усё свае жыццё працаваў карэктарам і вэб-рэдактарам, ён выдатны знаўца беларускай мовы.

Андрэй Кузнечык: Меншай пакутай адбыць у вязніцы прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай на няпэўны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера