Знайсці
08.06.2022 / 13:31РусŁacБел

Gulagu.net: ФСБ стварыла катавальны канвеер для ўкраінскіх палонных у СІЗА, для іх дэмаралізацыі рыхтуюць фэйкавыя СМІ

У Растоўскай вобласці і іншых рэгіёнах Расіі скончыліся месцы ў турмах — расійскіх зняволеных перавозяць, ушчыльняюць, а турмы пераабсталёўваюць для ўкраінскіх палонных. Для дэмаралізацыі апошніх таксама створаць паралельную рэальнасць. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекта Gulagu.net.

Па словах Асечкіна, у Расіі на базе СІЗА створаныя дзесяць канцлагераў для ўкраінскіх вайскоўцаў, дзе да іх ужываюць катаванні і метады ціску. У прыватнасці, «катавальны канвеер», па словах Асечкіна, створаны ў СІЗА Таганрога.

Са слоў Асечкіна, гаворка ідзе больш чым пра 1000 чалавек, якіх выкралі з тэрыторыі Украіны. Кантроль за палоннымі ажыццяўляе ФСБ, узаемадзейнічаюць з імі байцы спецназа.

Паводле звестак Асечкіна, для катаванняў таксама выкарыстоўваецца МАТБ №19 — Міжабласная туберкулёзная бальніца па Растоўскай вобласці — там дзейнічае катавальны канвеер па аналогіі з Саратаўскай АТБ, «толькі замест швабры, якую ўвесь свет убачыў, там ужываецца карная псіхіятрыя, людзей заколваюць псіхатропамі».

Акрамя таго, адна з крыніц Gulagu.net паведаміла, што цяпер ФСБ прыступіла да вырабу фэйкавых газет і нават радыё — і тэлеперадач, якія будуць імітаваць украінскія СМІ, каб ваеннапалонным ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі даваць фэйкавую інфармацыю пра разгром украінскага войска, «за вамі ніхто не прыйдзе, вас ніхто не ўратуе, Украіна ўжо пад кантролем расійскіх сілавікоў».

Мэта — дэмаралізаваць ваеннапалонных, каб «людзі апусцілі рукі і пагадзіліся замест пакут, катаванняў падпісваць нейкія паказанні, сябе агаворваць, нейкіх трэціх асоб, каб дапамагчы сфальсіфікаваць гэты псеўдатрыбунал».

Паводле інфармацыі Асечкіна, многіх палонных не будуць абменьваць, а пакінуць для так званых трыбуналаў.

«Адзін трыбунал рыхтуецца на тэрыторыі так званай «ЛДНР», а другі, магчыма, пазней будзе праводзіцца ў Расіі для таго, каб у вачах пуцінскага электарату апраўдаць вайну».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
78
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930