Знайсці
08.06.2022 / 13:52РусŁacБел

Брэсцкія ўлады абверглі чуткі пра халеру ў горадзе

Інфармацыя ў інтэрнэце пра набліжэнне халеры ў Брэсце — фэйк, заявіў у Тэлеграме старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Водазабеспячэнне Брэста ажыццяўляецца з 5 водазабораў КВУП «Брэствадаканал» і водазабору «Брэст-Усходні» Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Водазаборы знаходзяцца пад аховай, рэгулярна праводзіцца лабараторны кантроль, перад падачай у размеркавальную сетку вада апрацоўваецца на станцыях водападрыхтоўкі.

«Выпадкаў выяўлення патагеннай мікрафлоры ў вадаправоднай вадзе ў Брэсце не зарэгістравана. З 1 чэрвеня па 1 верасня даследаванні вады ў вадаёмах зон адпачынку будуць праводзіцца штотыдзень на мікрабіялагічныя паказчыкі, у тым ліку на ўзбуджальнікаў халеры. Эпідэміялагічная сітуацыя па халеры ў Брэсце спрыяльная, выпадкаў захворвання не зарэгістравана», — паведамляе Рагачук.

Патагенная мікрафлора таксама не выяўленая ў вадаёмах у рэкрэацыйных зонах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930