Знайсці
08.06.2022 / 15:16РусŁacБел

«Цяжка ўявіць, каб буйныя кампаніі перавозілі сотні ці мільёны даляраў гатоўкай». Эканаміст — пра новае рашэнне ўладаў па валюце

Урад і Нацбанк дазволілі беларускім юрыдычным асобам прымаць наяўную валюту ад замежных партнёраў. Меру, да якой давялося прыйсці з-за санкцый, называюць часовай. Яна будзе дзейнічаць да канца 2023 года. Што гэта дасць?

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што гэтае рашэнне хутчэй накіраванае на падтрымку дробнага і сярэдняга бізнэсу, чым на вялікіх гульцоў рынку.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна

«Звычайна Цэнтральны банк імкнецца максімальна скараціць наяўны абарот, паколькі пры такім разліку заўсёды больш рызык, звязаных з шэрымі схемамі і ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

Але ў сітуацыі, калі ўсё больш беларускіх банкаў застаюцца адключанымі ад SWIFT, а Польшча ў наступным пакеце санкцый прапануе адключыць ад сістэмы ўсе беларускія банкі, даводзіцца знаходзіць абходныя шляхі. Таму гэтая мера накіраваная на тое, каб хоць неяк нівеляваць наяўныя праблемы з міжнароднымі разлікамі», — адзначае эканамістка.

Калі гаворка ідзе пра сумы ў тысячы або дзясяткі тысяч даляраў, такі працэс разліку цалкам можа быць выкарыстаны.

«Але ў той жа час цяжка ўявіць, каб буйныя кампаніі перавозілі сотні ці мільёны даляраў гатоўкай, каб разлічыцца з нейкай беларускай арганізацыяй. На гэта мала хто пойдзе», — лічыць эксперт.

Пры гэтым пераход на наяўныя разлікі прыносіць з сабой не толькі шэраг плюсаў для бізнэсу і дзяржавы, але і новыя рызыкі.

«Узнікаюць банальныя рызыкі ў выглядзе таго, што трэба перасоўвацца з буйнымі сумамі наяўных сродкаў. Для дзяржавы таксама не ўсё так вясёлкава. У законе прапісана, што правядзенне наяўных разлікаў у валюце за тавары і паслугі павінна суправаджацца абавязковым забеспячэннем залічэння атрыманых сродкаў на банкаўскія рахункі ў Беларусі, але на справе ствараецца больш магчымасцяў сыходу ад выплаты падаткаў, выкарыстання шэрых схем», — звяртае ўвагу экспертка.

Наколькі эфектыўнай акажацца гэтая мера, пакуль разважаць складана, але нават на цяперашнім этапе становіцца ясна, што для буйнога бізнэсу з вялікімі сумамі кантрактаў прынятае рашэнне вялікай ролі не грае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
24
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930