Знайсці
08.06.2022 / 14:55РусŁacБел

Чаму сёлета так шмат грыбоў і так рана? Тлумачыць біёлаг ФОТА

У гэтым годзе грыбы пайшлі нечакана рана для іх аматараў. У пабліках пачалі з’ўляцца фоты свежага «уражаю». Onliner сабраў гэтыя здымкі і спытаў у біёлага, што гэта за анамалія.

Калі верыць фотасправаздачам, то баравікі, падасінавікі і іншыя прыгажуны ўжо знаходзілі ў лясах пад Барысавам, Бабруйскам, Любанню, Жлобінам і ў іншых месцах.

 

Што адбываецца? Чаму грыбы з’яўляюцца на пачатку чэрвеня?

Таццяна Шабашова, кандыдат біялагічных навук, загадчыца лабараторыі мікалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН, кажа, што нічога звышнатуральнага не адбылося.

— У грыбоў няма пэўных тэрмінаў, калі яны павінны ўзнікнуць. Часам і ў лістападзе збіраюць… Проста цяпер наступілі прыдатныя ўмовы: цеплыня, вільготнасць. І для грыбоў важна, каб не было вялікіх перападаў дзённай і начной тэмпературы. Магчыма, стрэсавым штуршком для грыбоў паслужылі нядаўнія майскія халады. З надыходам цяпла грыбніца «вырашыла», што варта пачаць рассявацца, таму зʼявіліся пладовыя целы, крыніцы спораў.

У той жа час, паводле навукоўцы, наяўнасць грыбоў на пачатку лета не кажа пра тое, што яны зараз «адстраляюцца» —і ўсё. Як не кажа і пра тое, што будзе добры ўраджай у ліпені ці ўвосень.

— Усё залежыць ад надворʼя. Цяпло, дажджы, невялікія сутачныя перапады — вось галоўныя ўмовы, — раскрывае сакрэты грыбной ураджайнасці біёлаг.

Сем папулярных міфаў пра кляшчоў

Кляшчоў усё больш. Дзе і пачым можна прышчапіцца ад клешчавога энцэфаліту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера