Знайсці
08.06.2022 / 14:56РусŁacБел

Міліцыянт, які пацярпеў у Шклоўскім РАУС, калі на допыце мужчына ўчыніў падпал, памёр у бальніцы

Памёр аператыўны ўпаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Шклоўскага РАУС, які атрымаў сур'ёзныя апёкі тыдзень таму падчас надзвычайнага здарэння, калі на допыце мужчына падпаліў сябе.

Пра гэта распавялі Zerkalo.io крыніцы ў Шклоўскай бальніцы і мясцовыя жыхары. Па іх словах, сёння ў райцэнтры прайшло пахаванне, у горадзе выстаўленыя пасты ДАІ.

Каб удакладніць дэталі, журналісты патэлефанавалі ў дзяжурную службу райаддзела, размова атрымалася наступнай:

— Ёсць інфармацыя, што сёння хаваюць загінулага супрацоўніка.

— І? Хто вам даў такую інфармацыю? Мы такую інфармацыю вам даць не можам, я не бачу, з кім гавару.

— Можа быць, вы можаце пацвердзіць, загінуў ён ці жывы?

— Не можам пацвердзіць.

Таксама журналісты патэлефанавалі ў дзяжурную службу УУС Магілёўскага аблвыканкама, прадставіўшыся жыхарамі Шклова, і спыталі, у колькі будзе праходзіць пахаванне. Там адказалі, што «ўжо ўсё адбылося».

Загінулага міліцыянта звалі Дзмітрый Хадарэнка, яму было 27 гадоў. 6 чэрвеня супрацоўнік Шклоўскай ЦРБ на ўмовах ананімнасці распавядаў, што хлопец ляжаў у рэанімацыі і не прыходзіў у прытомнасць, яго перавялі на лячэнне ў Мінск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Журналісты спрабавалі звязацца з братам Хадарэнкі, аднак не атрымалі адказу. Сам малады чалавек распавядаў, што ўладкаваўся ў райаддзел у жніўні 2017 года, прыйшоў туды пасля інстытута МУС, «можна сказаць, выканаў дзіцячую мару».

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 31 мая. Як паведамлялі нашы крыніцы, падчас допыту мужчына ў кабінеце падпаліў сябе і супрацоўніка райаддзела, сам ён загінуў, а міліцыянта даставілі ў бальніцу. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ён атрымаў 76% апёкаў цела. СК афіцыйна пацвярджаў інцыдэнт, у ведамстве паведамлялі, што ў райаддзел даставілі для разбору жыхара Магілёва, «адбылося ўзгаранне канфіскаванай маёмасці», у працоўным кабінеце пачаўся пажар. Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930