Знайсці
08.06.2022 / 15:13РусŁacБел

Расія прыдумала схему, як рэалізоўваць крадзенае ўкраінскае збожжа Турцыі

РФ выкарыстоўвае падробленыя дакументы, каб рэалізоўваць прадукцыю.

Расія прыдумала схему, як рэалізоўваць крадзенае ўкраінскае збожжа Турцыі. Прадукцыю спачатку транспартуюць у парты РФ, а потым вязуць на продаж з падробленымі дакументамі. Гэтай інфармацыяй падзяліўся пасол Украіны ў Турцыі Васіль Боднар у інтэрв'ю парталу «Укрінфарм».

«Збожжа завозяць аўтатранспартам у Севастопаль, адкуль вывозяць караблямі ў расійскія парты, пасля чаго яно ўжо ідзе па падробленых дакументах, як расійскае зерне. Калі б яно заходзіла па дакументах з Севастопаля або Херсона, ніхто б яго не прымаў. Паколькі робяць выгляд, што завозяць з Краснадара або Наварасійска, то для турэцкіх органаў парушэння няма. Гэта стварае небяспечны прэцэдэнт. І мы павінны такія дзеянні РФ спыніць», — заявіў Боднар.

Па словах амбасадара, украінскі бок фіксуе і дакументуе кожны выпарак крадзяжу збожжа. Кіеў ужо адправіў Анкары пералік суднаў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй і трэцімі асобамі для нелегальнага экспарту скрадзенай прадукцыі, у тым ліку ў турэцкія парты. Анкара паабяцала прыняць гэта пад увагу і разабрацца ў сітуацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
44
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930