Знайсці
08.06.2022 / 15:57

Жыхарка Ганцавіч «інвеставала» больш за 41 тысячу рублёў — і страціла грошы

У міліцыю звярнулася 55-гадовая жыхарка Ганцавічаў і паведаміла, што яе падманулі ашуканцы, якія прадставіліся «міжнароднай фінансавай кампаніяй» і прапанавалі ёй укласці грошы ў «інвестыцыйны праект». Справа скончылася стратай буйной сумы, паведамляе Следчы камітэт.

Жанчына распавяла, што хацела зарабіць на інвестыцыях у сеціве і знайшла нібыта міжнародную фінансавую кампанію. Праз некаторы час з ёй звязаўся чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам фірмы і паабяцаў аказваць дапамогу.

Доўгі час зламыснік курыраваў дзеянні жанчыны і высылаў ёй рэквізіты для пераводу грошай. Тая ўносіла пэўныя сумы і нават нібыта змагла зарабіць, аднак для вываду грошай ад яе патрабавалі заплаціць «камісію».

Жанчына раз за разам уносіла патрэбаваныя сумы, для чаго неаднаразова афармляла крэдыты ў банку. Аднак вывесці «заробленыя» грошы так і не змагла.

Усяго яна пералічыла зламыснікам больш за 41 тысячу рублёў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31