Знайсці
08.06.2022 / 16:28

Над рыжскай ратушай паднялі беларускі сцяг. У цырымоніі ўзяла ўдзел Ціханоўская

8 чэрвеня над ратушай Рыгі быў узняты бела-чырвона-белы сцяг. Цырымонію правяла Святлана Ціханоўская разам з мэрам латвійскай сталіцы Марціньшам Стакісам. Відэа апублікаваў у сацсетках Анатоль Лябедзька.

Скрыншот з відэа

Ціханоўская сёння пачала працоўны візіт у Латвію, падчас якога запланаваныя яе сустрэчы з прэзідэнтам краіны Эгілсам Левітсам і прэм'ер-міністрам Крыш'янісам Карыньшам. Таксама яна правядзе перамовы са спікерам латвійскага Сейма Інарай Мурніеце, міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам. Ціханоўская павінна выступіць са зваротам да дэпутатаў латвійскага Сейма.

Мэр Рыгі Марцінш Стакіс не першы раз адзначаецца ўдзелам ва ўзняцці беларускай нацыянальнай сімволікі. У 2021 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе Стакіс вывесіў бела-чырвона-белы сцяг замест чырвона-зялёнага на плошчы, дзе былі вывешаныя сцягі краін-удзельніц турніру. Пасля гэтага ў Беларусі ў дачыненні да Стакіса нават распачалі крымінальную справу, а з Мінска амаль поўным складам выслалі амбасаду Латвіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31