Знайсці
08.06.2022 / 16:38РусŁacБел

Ва Украіне арыштаваная маёмасць прадпрыемстваў Расіі і Беларусі больш чым на 20 мільёнаў даляраў

Офіс Генеральнай пракуратуры Украіны паведаміў пра арышт на тэрыторыі краіны маёмасці прадпрыемстваў Расіі і Беларусі на агульную суму больш чым 600 мільёнаў грыўняў (гэта каля 20,5 мільёна даляраў). 

Фота ілюстрацыйнае

Асноўная частка арыштаванай маёмасці — гэта 420 чыгуначных вагонаў коштам больш за 500 млн грыўняў, іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці каштавалі больш чым 130 мільёнаў.

У ходзе дасудовага расследавання, як паведамляе Генеральная пракуратура, было ўстаноўлена, што службовымі асобамі расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў на працягу 2022 года былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны чыгуначныя вагоны разам з таварамі, якія «выкарыстоўваліся з парушэннем мытнага заканадаўства Украіны». На іх і накладзеныя арышты. 

Дасудовае расследаванне праводзіцца Бюро эканамічнай бяспекі па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах (ч. 3 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Украіны).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930