На заўтра абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за спякоты
Заўтра, 9 чэрвеня, чакаецца гарачыня, тэмпература паветра перавысіць 30 градусаў цяпла. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Фота ілюстрацыйнае
«Удзень 9 чэрвеня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32°С», — гаворыцца ў папярэджанні.
Заўтра па краіне таксама чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На паўночным захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +19°С, максімальная днём +25.. +30°С, па паўднёвай частцы Беларусі да +32°С. У Мінску таксама будзе +30°С.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон
 12
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
 3
Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера