Знайсці
08.06.2022 / 21:37

Новы трэнд: асветленыя бровы. Каму яны пасуюць і як дабіцца такога эфекту

Мода на бровы пастаянна змяняецца. Некалі ўсе насілі бровы-нітачкі, пазней на замену ім прыйшлі густыя і максімальна натуральныя бровы. Каб нам не было нудна, з’явіўся і так званы трэнд no brows, ці мода на асветленыя бровы.

Фота: allthingshair.com

No brows — трэнд, які акцэнтуе ўвагу на моцна асветленых бровах, якія часам амаль непрыкметныя. Не ўсім падыдзе такі варыянт, але асветленыя бровы змякчаюць выраз твару, падкрэсліваюць вочы, робяць жанчын знешне маладзейшымі і дадаюць свежасці вобразу.

Лепей за ўсё з асветленымі бровамі выглядаюць дзяўчаты, што маюць скандынаўскі тып прыгажосці. Для яго характэрная светлая скура, светлыя валасы, блакітныя ці шэрыя вочы. Жанчыны з тонкімі бровамі, якія больш не жадаюць карэктаваць іх густату і таўшчыню, таксама могуць паспрабаваць трэнд no brows, піша ofeminin.pl.

Гэта не значыць, што асветленыя бровы не падыдуць жанчынам з іншым тыпам знешнасці, якія жадаюць паэксперыментаваць з вобразам. І варта памятаць, што з асветленымі бровамі лепей за ўсё гарманіруе мінімалістычны макіяж.

Што ж дапаможа атрымаць модны эфект no brows?

Асвятляльнік броваў

Гэты прадукт дзейнічае больш мякка, чым фарба для валасоў, і дапамагае атрымаць больш прадказальны эфект. Не пакідайце асвятляльнік на бровах, як гэта робяць з фарбай, бо ў такім выпадку вы рызыкуеце пашкодзіць ці нават знішчыць валаскі і атрымаць раздражненне скуры. Па гэтай жа прычыне эксперты не раяць прымяняць на бровах перакіс вадароду.

Памада для броваў

Яна не толькі дазваляе надаць бровам належнае адценне, але і палягчае іх укладку. Памада — гэта бяспечны касметычны сродак, і ў залежнасці ад брэнду яна можа змяшчаць пчаліны воск і розныя мінералы для ўмацоўвання валаскоў.

Кансілер, пудра і аловак для броваў

Гэтыя касметычныя сродкі, калі спыніцца на іх светлых адценнях, таксама дапамогуць стварыць эфект no brows, які да таго ж будзе лёгка прыбраць пры неабходнасці. Проста нанясіце кансілер на надброўныя дугі і акуратна размяркуйце яго па валасках. Потым зафіксуйце кансілер празрыстай пудрай і прафарбуйце бровы светлым алоўкам.

Як вучыліся рабіць макіяж, пакуль не было Ютуба: архіўныя «б’юці-блогі» 30—70-х гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30