Знайсці
08.06.2022 / 19:13РусŁacБел

Генштаб Украіны: Замежныя добраахвотнікі — не найміты, а камбатанты

Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны выступіў з заявай наконт статуса замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны у складзе ўкраінскага войска. Падкрэсліваецца, што ўсе яны добраахвотна падпісалі кантракты і былі прынятыя на вайсковую службу, згодна з дзейным заканадаўствам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Фэйсбук Генштаба УСУ

Таму гэтыя людзі «з'яўляюцца вайскоўцамі Узброеных сілаў Украіны, на якіх… пашыраецца прававы статус камбатантаў», — гаворыцца ў заяве са спасылкай на Жэнеўскую канвенцыю.

«Гэты статус, між іншым, надае такім асобам права на абыходжанне з імі як з ваеннапалоннымі ў выпадку патрапляння ў рукі ворага», — піша ўкраінскі Генштаб. А таму «невыкананне адпаведных нормаў міжнароднага гуманітарнага права з'яўляецца сур'ёзным парушэннем канвенцыі».

Жэнеўскія канвенцыі 1949 года забараняюць любыя незаконныя акты, у тым ліку гвалт, запалохванне або бяздзейнасць у дачыненні да ваеннапалонных і абавязваюць да гуманнага абыходжання з вайскоўцамі, якія знаходзяцца ў палоне.

Пасля пачатку агрэсіі Расіі ваяваць за Украіну прыехалі тысячы добраахвотнікаў з іншых краіны, якія склалі Інтэрнацыянальны легіён. Некаторыя з іх патрапілі ў расійскі палон, дзе іх называюць «наймітамі» і судзяць. Гэтая заява выдадзеная з мэтай абароны гэтых людзей.

Актуальная яна сярод іншага і для беларускіх добраахвотнікаў, якія сёння абараняюць са зброяй у руках Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера