Крысціна Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы, бо не мае грамадзянства
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы. У Instagram яна назвала прычыну: «з-за адсутнасці польскага грамадзянства».
Ціманоўская не хавае свайго расчаравання, бо былі 10 месяцаў трэніровак, працы над тэхнікай, «першы старт з левай нагі». Але беларуска спадзяецца на лепшае, верыць, што выйдзе «на дарожку» і палепшыць свае секунды. Таму збіраецца трэніравацца далей.
У Польшчы Ціманоўская апынутася пасля таго, як летась на Алімпіядзе ў Токіа выказала пратэст супраць таго, што яе паставілі бегчы дыстанцыю, да якой не рыхтавалася. Кіраўніцтва зборнай збіралася адправіць спартсменку ў Беларусь, аднак яна звярнулася па дапамогу да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У Беларусь яна не вярнулася, але стала пасля таго жыць у Польшчы і разлічвала за яе выступаць.
Чытайце таксама:
«Лепшае, што ты можаш зрабіць у Беларусі, — гэта з'ехаць з яе». Ціманоўская пра крындж у Тыктоку, бізнэс і «распакоўку асобы»
Крысціна Ціманоўская пра жыццё ў Польшчы: Мы нават сабаку выгульваем з аховай





