Знайсці
09.06.2022 / 19:35РусŁacБел

Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму

У канцы 2020 года стала вядома пра затрыманне прадпрымальніка, былога афганца Мікалая Аўтуховіча і шэрагу звязаных з ім, на думку следства, людзей. Аўтуховіча абвінавачваюць па дванаццаці артыкулах КК, з іх 6 — за асабліва цяжкія злачынствы. Адна з асаблівасцяў гэтага працэсу — у надзвычай дэталёвым яго асвятленні з боку дзяржаўнай прапаганды. Асвятляюцца нават самая нязначная, здавалася б, драбніца. Гэта розніць яго ад іншых палітычных судоў, якія ў дзяржаўных СМІ асвятляюцца скупа.

У прыватнасці, дзяржаўнае тэлебачанне зняла пра справу Аўтуховіча некалькі дакументальных фільмаў. 

У першы ж дзень суда дзяржаўныя СМІ давалі падрабязныя цытаты як самога Аўтуховіча, так і іншых людзей, якія праходзяць па справе. Падрабязна апісваліся матэрыялы справы, у тым ліку тое, што ў яго знайшлі сілавікі. Апісваецца эмацыйны стан падазраваных і іхнія эмацыйныя рэплікі. Паведамляецца пра кожны кароткі перапынак у судзе, пра кожную змену ў складзе адвакатаў. Прапагандысты падрабязна апісваюць эмоцыі пацярпелых. 

БелТА, «Советская Белоруссия», дзяржаўныя тэлеканалы і праўладныя блогеры даюць шмат фотаздымкаў працэсу, у розных ракурсах і варыяцыях. Нічога падобнага падчас працэсаў Калеснікавай, Севярынца ці Статкевіча не было.

БелТА, напрыклад, паведамляе пра кожнае хадайніцтва Аўтоховіча, ягоныя рэплікі. Дзяржаўныя прапагандысты нават пішуць пра выпадкі, калі абвінавачаныя ў рамках справы адмаўляюцца даваць паказанні. Хто якое хадайніцтва заявіў, хто падтрымаў, хто не падтрымаў, у якім настроі былі абвінавачаныя — усё гэта старанна фіксуецца дзяржаўнай прапагандай. 

Такое дэталёвае апісанне працэсу наўрад ці было б магчымым без указання з боку ўладаў. Пакуль цяжка сказаць, з чым звязанае такое ўказанне. Магчыма, таму што, у адрозненне ад тысяч іншых аналагічных працэсаў, дзе людзям штампуюць турэмныя прысуды за ўдзел у дэманстрацыях супраць узурпацыі ўлады дыктатарам, галоўны абвінавачаны тут прызнае свае радыкальныя дзеянні, і лукашэнкаўская прапаганда такім чынам разлічвае апраўдаць свае закіды ў тым, што палітычныя праціўнікі мелі намер захапіць улады гвалтоўным шляхам. Або тлумачэнне ў тым, што Аўтуховіча вінавацяць у сувязі з украінскімі спецслужбамі — якую ён катэгарычна абвяргае. Але за такой асаблівай увагай можа хавацца і іншая прычына, якую мы неўзабаве зразумеем.

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей, затрымалі ў снежні-студзені 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Усяго па «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек.

Мікалай Аўтуховіч, абвінавачваецца паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх здрада дзяржаве, садзейнічанне ў тэрарыстычнай дзейнасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або варожасці, кантрабанда, акт тэрарызму.

Чытайце таксама: Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера