Знайсці
09.06.2022 / 17:22

Зняволенаму рэдактару «Ежедневника» выставілі абвінавачванні па новых артыкулах

Рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку, які быў затрыманы 8 снежня мінулага года, выставілі абвінавачванні па яшчэ двух артыкулах крымінальнага кодэкса.

Раней яго вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна скончыўся максімальна магчымы тэрмін утрымання Сяргея пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачванні.

Цяпер Сяргея вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачванні, невядома.

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня мінулага года па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31