Знайсці
09.06.2022 / 20:22РусŁacБел

Латвія плануе нацыяналізаваць уласнасць Расіі і Беларусі на сваёй тэрыторыі

Міністр юстыцыі Латвіі Яніс Борданс даручыў распрацаваць закон, які дазволіць ягонай краіне нацыяналізаваць нерухомасць, якая належыць расійскай і беларускай дзяржавам. Расійскія і беларускія культурныя цэнтры і санаторыі ў Латвіі могуць перайсці ва ўласнасць латвійскай дзяржавы, піша Радыё Свабода.

Санаторый «Беларусь» у Юрмале, які Беларусь можа страціць. Фота: rus.tvnet.lv

Мінюст Латвіі павінен падрыхтаваць закон ужо да 17 чэрвеня — гадавіны ўводу савецкіх войскаў у 1940 годзе.

Сярод аб'ектаў, якія могуць стаць латвійскімі — «Дом Масквы» ў Рызе, санаторый «Бурштынавы бераг», які належыць расійскай дзяржструктуры, і санаторый «Беларусь» у Юрмале. У гэтым сезоне з-за санкцый ўсе яны не працуюць.

Барданс адзначыў, што Латвія будзе выкарыстоўваць нацыяналізаваную маёмасць для размяшчэння ўкраінскіх уцекачоў, рэабілітацыі пацярпелых і для стварэння інфармацыйнага цэнтра.

«Абедзве краіны нясуць прамую адказнасць за здзяйсненне крымінальных злачынстваў і генацыду, пра што таксама гаворыцца ў заявах Сейма і Еўрарады, — напісаў Борданс у Твітары. — Для таго, каб заканадаўца выразна выказаў сваю волю і вырашыў юрыдычныя нюансы, неабходны асаблівы закон, які прыбірае любыя перашкоды і інтэрпрэтацыі ў дачыненні да забірання гэтых аб'ектаў, якія належаць Расіі і Беларусі, для патрэб дзяржавы і грамадства».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930