Знайсці
09.06.2022 / 21:40

Расійскія алігархі паслужаць Украіне?

Кіраўнік украінскага Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні карупцыі Аляксандр Новікаў у інтэрв'ю «Forbes Украіна» паведаміў, што заснавальнік кампаніі «Альфа Груп» Міхаіл Фрыдман хоча атрымаць украінскае грамадзянства.

Міхаіл Фрыдман

Паводле слоў галоўнага барацьбіта з украінскай карупцыяй, Міхаіл Фрыдман цяпер кансультуецца з украінскімі ўладамі адносна атрымання ўкраінскага грамадзянства і хоча перарэгістраваць асноўныя актывы ва Украіне.

Таксама, паводле словаў Новікава, такі сцэнарый магчымы і ў дачыненні да іншых буйных бізнэсменаў украінскага паходжання, напрыклад, Віктара Вексельберга, які родам з Драгобыча на Львоўшчыне.

Міхаіл Фрыдман родам са Львова і даўно падтрымлівае сяброўскія адносіны з мэрам гэтага горада Андрэем Садовым.

Навошта гэта Украіне? Новікаў тлумачыць:

«Гэта падаткі, што выгадна Украіне. Фінансаваць знішчэнне рэжыму Пуціна за кошт расійскіх алігархаў — мабыць, гэта лепшае, што можа зрабіць Украіна ў такіх абставінах».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30