Знайсці
09.06.2022 / 22:02

Чэхія прыме ў сябе 500 расіян і беларусаў, якія пераследуюцца ўладамі

Міністэрства замежных спраў Чэхіі апублікавала праграму «Грамадзянская супольнасць», у рамках якой краіна мае намер прыняць беларусаў і расіян, якія пераследуюцца ўладамі. Усяго чэхі гатовыя прыняць 500 чалавек.

Панарама Прагі. Фота: turizm.world

Як сказана ў паведамленні МЗС, мэта праграмы — дапамагчы актывістам пакінуць сваю краіну, калі ў ёй ім пагражае небяспека. Праграма будзе рэалізоўвацца на працягу года, прыём дакументаў ужо пачаўся (з 20 мая).

МЗС Чэхіі паведамляе, што ў праграму могуць быць уключаныя грамадзяне Расіі і Беларусі, якія з'яўляюцца грамадскімі актывістамі, праваабаронцамі, супрацоўнікамі незалежных медыя, навукоўцамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, якія пераследуюцца ўладамі на радзіме.

Асобы, якія адпавядаюць крытэрыям удзелу ў праграме, а таксама іх блізкія сваякі, змогуць звярнуцца з заявай у чэшскую амбасаду. Іх зварот у спрошчаным парадку разгледзяць на працягу месяца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31