Знайсці
10.06.2022 / 08:43РусŁacБел

Літоўскі дэпутат рэзка адказаў на ініцыятыву адмяніць пастанову аб прызнанні СССР незалежнасці Літвы 

Матас Малдэйкіс апелюе да падзей 17 стагоддзя.

«Калі Расія адкліча сваё прызнанне незалежнасці Літвы ў 1991 годзе, Літва адкліча Палянаўскую ўгоду 1634 года і запатрабуе, каб Пуцін пакарыўся ўладзе Уладзіслава IV і вярнуў усе акупаваныя тэрыторыі Вялікаму княству. Смаленск — гэта Літва!» — напісаў дэпутат Матас Малдэйкіс.

Паводле Палянаўскай угоды 1634 года, Смаленск са Смаленшчынай, гарады Рослаўль, Белая, Трубчэўск, Невель, Себеж, Старадуб прызнаваліся за Вялікім Княствам Літоўскім, але Вялікі князь Уладзіслаў за грошы зракаўся тытулу маскоўскага цара, які ў яго быў з часоў так званага «смутнага часу».

Чытайце таксама:

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб адмене пастановы аб прызнанні незалежнасці Літвы

Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера