Знайсці
10.06.2022 / 10:47РусŁacБел

Лукашэнка: Усе арыстакратычныя рэжымы ў гісторыі Беларусі асацыююцца з прыгнётам

Аляксандр Лукашэнка сёння выступіў на семінары з вертыкаллю «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».

Лукашэнка адзначыў, што вось ужо больш за чвэрць стагоддзя ў Беларусі мэтанакіравана ўмацоўваюць вертыкаль улады знізу, «максімальна набліжаючы яе да людзей».

Па яго словах, усе вядомыя ў беларускай гісторыі арыстакратычныя рэжымы — княскі, шляхецкі і царскі — трывала асацыююцца з прыгнётам.

«Беларуская ж дзяржава была створаная народам і для сябе самога — для народа. Такой яна і застаецца. Іншымі словамі, кажучы аб актуалізацыі формаў і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні, мы павінны разумець, што кіраўнічая вертыкаль ні ў якім выпадку не супрацьпастаўляецца народу», — дадаў ён

«У нашай краіне, гэтым можна ганарыцца, чынавенскі апарат не з'яўляецца «жыхарамі неба». Кажучы простай мовай, каля стырна знаходзяцца не алігархі, не спадчынныя кіраўнікі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. І вылучае з сваёй гушчы, з народа», — мяркуе Лукашэнка.

Паводле кіраўніка, чыноўнікі павінна быць першакрыніцай усіх навін: як добрых, так і непрыемных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера