Знайсці
10.06.2022 / 11:20РусŁacБел

Bellingcat: Адзін з брытанцаў, асуджаных у «ДНР» да смяротнага пакарання, мае ўкраінскае грамадзянства

Так званы «Вярхоўны суд ДНР», падкантрольны Крамлю, 9 чэрвеня асудзіў трох палонных замежнікаў, якія ваявалі ў складзе УСУ, да смяротнага пакарання. Адзін з брытанцаў, асуджаных у акупаваным Данецку, за «наёмніцтва» і «тэрарызм», зʼяўляецца ўкраінскім грамадзянінам, паведаміў у Twitter заснавальнік расследавальнай групы Bellingcat Эліёт Хігінс.

Эйдэн Эслін. Фота: AP

«Эйдэна Эсліна і Шона Пінэра асудзілі да смяротнага пакарання пасля «паказальнага суда» ў акупаванай Расіяй Украіне. Заўважце, хоць расійскія ўлады сцвярджаюць, што Эслін быў наймітам, на самай справе ён быў вайскоўцам Украіны і грамадзянінам Украіны», — напісаў журналіст-даследчык.

Асуджаныя да смяротнага пакарання брытанцы — Шон Пінэр і Эйдэн Эслін, а таксама грамадзяніна Марока Саадун Брагім — падпісалі кантракты з УСУ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Іх абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса «ДНР»: «здзяйсненне злачынства групай асоб», «гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «наёмніцтва» і «праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

Ім далі месяц на тое, каб абскардзіць прысуд. Усе трое пацвердзілі сваё рашэнне падаць апеляцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера