Знайсці
10.06.2022 / 12:04РусŁacБел

Палітзняволеных нашаніўцаў перавядуць у калоніі

Палітзняволеных нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, асуджаных на 2,5 года, пераводзяць у калоніі.

Новыя адрасы будуць наступныя:

Марціновіч Ягор Аляксандравіч
вул. Сікорскага, 1а,
213800, Бабруйск, Магілёўская вобл.
Папраўчая калонія №2.

Скурко Андрэй Генадзевіч
Слаўгарадская шаша, 183,
213105, Магілёў, п/а Вейна.
Папраўчая калонія №15.

ВАЖНА: на канверце пішыце «Каранцін».

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года.

Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Суд пачаўся 28 лютага 2022 года, прыгавор быў вынесены 15 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера