Знайсці
10.06.2022 / 16:12РусŁacБел

Літве з-за санкцый супраць Беларусі і Расіі не хапае драўніны

Літоўскае Міністэрства навакольнага асяроддзя паведаміла, што краіна адчувае дэфіцыт драўніны, выкліканы прыпыненнем імпарту з Беларусі і Расіі праз санкцыі, піша газета «Белорусы и рынок».

«Літва імпартавала драўніну і з Беларусі, і з Расеіі. Цяпер гэты імпарт спыніўся, і фактычна ва ўмовах Літвы ў нас дэфіцыт драўніны», — заявіў намеснік міністра навакольнага асяроддзя Данас Аўгуціс.

Ён адзначыў, што Міністэрства навакольнага асяроддзя збіраецца змяніць правілы экспарту драўніны, каб зафіксаваць колькасць сыравіны, якую можна вывозіць з Літвы ў іншыя краіны ЕС. Суседнія Латвія і Эстонія зрабілі гэта раней.

Раней паведамлялася, што Літва шукае замену беларускай драўніне, якая патрапіла пад санкцыі Еўрапейскага саюза. Асабліва краіне патрэбная здробненая драўніна — дранка і стружка. Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы паставіла задачу знайсці да ацяпляльнага сезона новыя крыніцы біяпаліва замест драўнянай дранкі, якая патрапіла пад санкцыі.

У ведамстве падкрэслілі, што ў 2021 годзе Літва імпартавала з Беларусі 942 тыс. кубічных метраў драўнянай дранкі. Больш за палову дранкі, якая ўвозіцца з Беларусі, выкарыстоўвалася ў якасці біяпаліва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера