Знайсці
10.06.2022 / 16:56

Алесь Пушкін: У калоніі яшчэ горш, чым у СІЗА

Ад мастака Алеся Пушкіна прыйшоў першы і пакуль адзіны ліст з калоніі. Акрамя таго, ён пару разоў вельмі коратка званіў. Але ўвогуле вестак ад яго даўно не было, паведаміла жонка мастака Яніна Пушкіна «Народнай волі».

Арыштаваны Пушкін быў у сакавіку 2021 года і правёў у СІЗА цэлы год. 30 сакавіка мастак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыкла «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.

У красавіку Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкі раён («Воўчыя норы»).

«За ўвесь час, пакуль муж у «Воўчых норах», ад яго прыйшоў усяго адзін ліст, — кажа Яніна Пушкіна. — Амаль месяц ужо наогул няма ніякіх вестак — ні лістоў, ні званка, таму не выключаю, што Алеся змясцілі ў штрафны ізалятар. Адваката ў яго няма, таму няма каму і даведацца, што там адбываецца.

У адзіным лісце нагадаў, што яму прывезці: спартыўны касцюм, тэлефонную картку. Здаецца, раз на тыдзень дазволена тэлефанаваць з калоніі дадому, але апошнім часам званкоў няма.

Толькі два разы пазваніў, але гаварылі менш за хвіліну, бо, мабыць, карыстаўся чужой карткай. Паспеў сказаць, што ў калоніі яшчэ горш, чым было ў СІЗА на Валадарскага».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30