Знайсці
10.06.2022 / 22:00РусŁacБел

Telegram запускае платную версію

Месенджар Telegram афіцыйна заявіў пра запуск платнай версіі, якая будзе ўключаць дадатковыя паслугі. На ўжо наяўны бясплатны функцыянал гэта не паўплывае. Пра гэта заснавальнік месенджара Павел Дураў паведаміў у сваім Telegram-канале.

Дураў адзначыў, што з-за істотнага росту колькасці карыстальнікаў з моманту заснавання Telegram у 2013 годзе узраслі і выдаткі на сервер. Дагэтуль месенджар не ўводзіў ніякіх дадатковых абмежаванняў на загрузку медыяфайлаў і чатаў.

«Праблема ў тым, што калі б мы знялі ўсе абмежаванні для ўсіх, выдаткі на наш сервер і трафік сталі б некіравальнымі, таму вечарынка, на жаль, скончылася б для ўсіх», — піша ён.

Выхадам з сітуацыі стаў Telegram Premium, які зробіць пашыраныя паслугі платнымі. Пры гэтым, падкрэсліў Дураў, наяўныя бясплатныя паслугі зменаў не зведаюць.

Платная падпіска з'явіцца ў гэтым месяцы і дазволіць падпісантам таксама першымі атрымліваць усе абнаўленні месенджара.

Дураў адзначае, што ў бясплатнай версіі і надалей будуць з'яўляцца новыя функцыі. Таксама карыстальнікі без падпісак змогуць карыстацца такімі перавагамі Premium, як прагляд вялікіх дакументаў, медыя і налепак, дасланых карыстальнікамі Premium.

«Хоць нашыя эксперыменты з рэкламай, арыентаванай на прыватнасць, у агульнадаступных каналах «адзін да многіх» былі больш паспяховымі, чым мы чакалі, я лічу, што Telegram павінен фінансавацца перш за ўсё яго карыстальнікамі, а не рэкламадаўцамі. Такім чынам, нашы карыстальнікі заўсёды застануцца нашым галоўным прыярытэтам», — рэзюмаваў Дураў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера