Знайсці
11.06.2022 / 08:42РусŁacБел

У МЗС Эстоніі выклікалі расійскага пасла з-за словаў Пуціна пра Пятра I

Віцэ-канцлер ведамства Рэйна Тамсаара заявіў паслу Уладзіміру Ліпаеву, што словы прэзідэнта Расіі, у тым ліку пра эстонскі горад Нарва, вартыя жалю.

10 чэрвеня Пуцін заявіў, што Пётр I не заваёўваў чужыя землі, а «вяртаў» свае. «Там, дзе Пецярбург заснаваны — ён калі заклаў новую сталіцу, ні адна з краін Еўропы не прызнавала гэтую тэрыторыю за Расіяй, усё прызнавалі яе за Швецыяй. А там спрадвеку нараўне з фіна-угорскімі народамі жылі славяне, прычым тэрыторыя знаходзілася пад кантролем расійскай дзяржавы. Тое ж самае і ў заходнім кірунку. Гэта тычыцца Нарвы — яго першых паходаў. Чаго ён палез-та туды? Вяртаў. І ўмацоўваў. Вось што рабіў», — заявіў Пуцін.

У сваім выступе ў дзень 350-годдзя з дня нараджэння Пятра I Пуцін не згадваў вайну супраць Украіны, але, шырока ўсміхаючыся, правёў паралель са сваёй сённяшняй палітыкай: «Ну, судзячы па ўсім, на нашу долю таксама, значыць, выпала вяртаць і ўмацоўваць».

У паведамленні МЗС Эстоніі гаворыцца, што ва ўмовах, калі Расія праводзіць сваю рэваншысцкую палітыку пад соусам ідэалогіі «Рускага свету» праз разбурэнне ўкраінскай дзяржаўнасці і нацыі, такія словы зусім непрымальныя.

Чаму Пуцін не Пётр І

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930