Знайсці
11.06.2022 / 09:42РусŁacБел

Расія дазволіць экспарт беларускіх нафтапрадуктаў праз усе свае парты

Расія і Беларусь пашыраць дзеянне пагаднення аб перавозцы і перавалцы нафтапрадуктаў на ўсе марскія парты РФ. Такое рашэнне прыняў урад Расіі 9 чэрвеня 2022 года. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі РФ.

Як адзначае reform.by, раней пагадненне прадугледжвала магчымасць перавозкі беларускіх нафтапрадуктаў чыгуначным транспартам і іх перавалку ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна РФ. Цяпер згадка рэгіёна будзе выключаная і дзеянне пагаднення распаўсюдзіцца на іншыя парты.

Беларускі ўрад яшчэ 8 чэрвеня ўхваліў праект пратакола аб унясенні змен.

Пагадненне было падпісанае ў лютым 2021 года. У адпаведнасці з ім, у 2021-2023 гадах планавалася пераваліць 9 836 000 т нафтапрадуктаў, уключаючы мазут, газойль, бензін і алей. 

«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера