Знайсці
11.06.2022 / 10:23РусŁacБел

У Канадзе могуць пачаць друкаваць папярэджанне аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце

Кабінет міністраў патлумачыў, што ранейшыя спосабы папярэджання састарэлі для 13% людзей, якія кураць у Канадзе, таму прапанаваў абнавіць паведамленні і малюнкі на тытунёвых вырабах, каб абараніць здароўе грамадзян.

Ініцыятыва прадугледжвае, што вытворцы будуць друкаваць пісьмовыя папярэджанні на асобных цыгарэтах, цыгарах з фільтрам і цыгарэтных трубках (скручанай паперы без змесціва).

Аўтары прапановы чакаюць, што новая маркіроўка будзе гарантаваць, што паведамленне аб шкодзе для здароўя дойдзе да людзей, якія кураць у кампаніі толькі па адной цыгарэце, як часта робяць маладыя людзі.

Акрамя таго, канадскі ўрад запланаваў абнавіць цяперашнюю форму папярэджанняў. Аўтары хочуць пашырыць спіс негатыўных наступстваў для здароўя, пра якія нагадваецца, і ўключыць у яго такія хваробы, як рак страўніка, каларэктальны рак, дыябет, захворванні перыферычных сасудаў і рак шыйкі маткі.

На думку распрацоўшчыкаў ідэі, такія змены прадухіляць доўгатэрміновую залежнасць ад тытуню, скароцяць смяротнасць і колькасць пацыентаў з хваробамі, якія выклікала спажыванне тытуню, а таксама знізяць нагрузку на канадскую сістэму аховы здароўя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930