Знайсці
11.06.2022 / 10:49РусŁacБел

Байдэн заявіў, што Зяленскі «не хацеў чуць» пра расійскую пагрозу

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ў Кіеве не верылі ў паведамленні ад амерыканскіх уладаў аб рызыцы выкарыстання Расіяй сваіх узброеных сіл на тэрыторыі Украіны, перадае Bloomberg.

«Я ведаю, што шмат людзей думалі, што я, магчыма, перабольшваю, але я ведаў, і ў нас былі звесткі для пацвярджэння, што ён збіраўся перайсці граніцы. Сумневаў не было. І [прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі не хацеў гэтага чуць, як і многія людзі», — сказаў Байдэн.

Улады ЗША з канца мінулага года неаднаразова папярэджвалі аб рызыцы пачатку баявых дзеянняў ва Украіне, аднак у Кіеве з сумневам ставіліся да гэтай інфармацыі.

У канцы мая, праз тры месяцы пасля пачатку расійскай «спецаперацыі», Зяленскі патлумачыў, што Кіеў не скарыстаўся парадамі Вашынгтона «біць трывогу, рыць акопы і эвакуіраваць людзей з краіны» з-за рызыкі для эканомікі Украіны. Ён адзначыў: «Гэта паўплывала б на нашу фінансавую сітуацыю, бюджэт і эканоміку. Цяпер мы гэта выдатна разумеем». Зяленскі таксама казаў, што ў адказ на парады саюзнікаў рыць акопы яшчэ да пачатку баявых дзеянняў заявіў некаторым з іх, што Украіне патрэбна зброя, а не рыдлёўкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера