Знайсці
11.06.2022 / 16:25

Беларускія клубніцы ўжо па 8 рублёў. Што пачым на Камароўскім рынку ў чэрвені

Лета на сезонным рынку — з багаццем духмяных ягад і паступовым зніжэннем коштаў на іх — ужо ў самым разгары. Беларускія цяплічныя клубніцы на пачатку чэрвеня можна адшукаць па цане ад 8 рублёў за кілаграм. З гэтага тыдня на рынку з'явілася і грунтавая ягада з Брэста — 10 рублёў за кіло. Але прадаўцы запэўніваюць: праз два тыдні купіць можна будзе ў разы танней, пішуць «Мінск-Навіны».

На грэчаскія клубніцы цэны пакуль трымаюць. Кіло ў сярэднім каштуе тыя ж 10 рублёў.

А вось цэны на чарэшню паступова імкнуцца ўніз. Спелыя, бліскучыя ягады каштуюць ад 12 рублёў за 1 кг.

Вінаград кішміш рэальна адшукаць па 5 рублёў, мандарыны з апельсінамі — па 6, слівы ‒ у раёне 10. Манга прадаюць паштучна — за 3,5 рубля. Столькі ж давядзецца аддаць за яблыкі, але, вядома, за цэлы кілаграм.

З несезоннага на рынку прадаюць іранскія кавуны. Цана на ўсіх прылаўках, якія ўдалося абысці, аднолькавая — 5 рублёў за кіло.

Калі сярод ягад асаблівую ўвагу ў пакупнікоў прыцягваюць клубніцы з чарэшняй, то на агароднінных прылаўках больш актыўна разбіраюць агуркі і памідоры. Першыя прыкметна ўпалі ў цане — набыць беларускія калючыя агурочкі ўжо можна па цане ад 1,5 рубля за кілаграм. Ёсць і даражэйшыя варыянты — за 1,8-2 рублі.

Памідоры родам з Беларусі абыдуцца не так бюджэтна. У сярэднім за кіло нашых таматаў прапануюць заплаціць ад 5 рублёў. У столькі ж абыдуцца і мараканскія чэры. А вось за ўзбекскія памідоры просяць удвая больш.

Свежая капуста цяпер прадаецца па 2,5 рубля, баклажаны аддаюць за 7, салодкія перцы — каля 5.

Цана на маладую бульбу ў большасці прадаўцоў стартуе ад 3 рублёў. Буракі можна набыць па 5 рублёў, моркву і маладую цыбулю — па 3. Пучкі шчаўя і кропу па 100 грамаў стояць па рублі, кінзы — па 2,5, базіліку — па 4.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30