Знайсці
11.06.2022 / 18:22РусŁacБел

«А вось што зрабілі іншыя краіны?» Падаляк адказаў Байдэну на закід, што Украіна не чула папярэджанні пра вайну

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, каментуючы заявы, што Украіна нібыта не рыхтавалася да поўнамаштабнага ўварвання РФ, нагадаў, што першыя ўдары расійскіх ракет прыйшліся на макеты. Падрыхтоўка да вялікай вайны, па яго словах, пачалася з мінулага года. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

 Калі Украіна не рыхтавалася да вайны, чаму першыя расійскія ўдары прыйшліся на макеты, усе боепрыпасы былі разгрупаваныя, а студзень і люты праходзілі ў вучэннях? Украіна рыхтавалася да вайны з мінулага года: інфармацыю пра магчымае ўварванне давалі не толькі заходнія выведкі, але і наша», — заявіў Падаляк.

Дарадца кіраўніка АП таксама папракнуў некаторых заходніх палітыкаў, якія прагназавалі, што ўкраінская армія не зможа супрацьстаяць расійскай даўжэй за тры дні, і пры гэтым зацягвалі з пастаўкамі зброі.

«Толькі калі нехта даваў нам тры дні, украінская выведка казала: выстаім. А вось што зрабілі іншыя краіны, ведаючы пра планы Масквы здзейсніць генацыд, каб яе спыніць — пытанне. Калі б мы пачалі атрымліваць цяжкую зброю ў студзені, сітуацыя магла быць іншай», — заявіў Падаляк.

11 чэрвеня Байдэн заявіў, што Зяленскі нібыта «не хацеў чуць» папярэджанні пра планы РФ па поўнамаштабным нападзе на Украіну.

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930