Знайсці
12.06.2022 / 10:40РусŁacБел

У праваслаўных сёння — дзень Святой Тройцы

Праваслаўныя вернікі Беларусі ў нядзелю, 12 чэрвеня, адзначаюць вялікае свята — Тройцу. Дзень Святой Тройцы святкуецца на пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова, пасля Вялікадня. Іншая назва свята — Пяцідзясятніца, народная назва — Сёмуха.

Фота ілюстрацыйнае

Свята Святой Тройцы пачалі адзначаць у канцы IV стагоддзя, пасля таго, як у 381 годзе на Сусветным саборы ў Канстанцінопалі быў афіцыйна прыняты догмат аб Тройцы — Богу ў трох абліччах.

На Тройцу ў праваслаўных храмах белыя ўборы духавенства, у якіх служылі са свята Узнясення Гасподняга, мяняюць на зялёныя. Зялёны колер у праваслаўі — сімвал Святога Духа.

Паводле падання, напоўніўшыся Святым Духам, Пётр і іншыя апосталы пачалі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі. Гэта так уразіла людзей, якія знаходзіліся вакол, што многія паверылі ў Ісуса Хрыста і ў той жа дзень сотні людзей прынялі Святое Хрышчэнне. З таго моманту колькасць хрысціян павялічвалася з кожным днём.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930