Знайсці
12.06.2022 / 12:49

Расійскія войскі нанеслі ўдар па Цярнопальскай вобласці

Увечары 11 чэрвеня расіяне нанеслі ракетны ўдар па горадзе Чарткоў у Цярнопальскай вобласці, што на захадзе Украіны. Па словах кіраўніка Цярнопальскай адміністрацыі Уладзіміра Труша, у выніку абстрэлу пацярпелі 22 чалавекі, сярод іх 12-гадовы хлопчык і 7 жанчын, загінулых няма.

Фота ілюстрацыйнае

Як сказаў Уладзімір Труш, часткова разбураныя вайсковы аб'ект і чатыры дамы, а адна з ракет патрапіла ў газавую трубу. Пасля гэтага пачаўся пажар. Улады адключылі прыродны газ на час ліквідацыі наступстваў выбуху.

Усяго былі нанесеныя ўдары чатырма ракетамі, меркавана з акваторыі Чорнага мора.

Паводле адкрытых звестак, у Чарткове знаходзіцца вайсковы аэрадром.

Расійскі бок вуснамі свайго афіцыйнага прадстаўніка Ігара Канашэнкава паведаміў, што імі нібыта «знішчаны буйны склад пастаўленых кіеўскаму рэжыму з ЗША і еўрапейскіх краін супрацьтанкавых ракетных комплексаў, пераносных зенітных комплексаў і артылерыйскіх снарадаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30