Знайсці
12.06.2022 / 13:34РусŁacБел

СМІ: У Бранскай вобласці спрабавалі падарваць нафтаправод «Дружба»

Раніцай 11 чэрвеня недалёка ад пасёлка Гулёўка (гэта за 40 км да мяжы з Украінай) прагрымелі тры выбухі, паведамляе телеграм-канал Baza. Тады ж спрацаваў сігнал аб страце сувязі з засаўкай трубаправода «Дружба», які праходзіць у гэтых мясцінах.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: РИА Новости 

Па папярэдніх звестках, спрацавалі безабалонкавыя выбуховыя прылады.

«Адным з выбухаў была пашкоджаная трансфарматарная падстанцыя з энергаблокам засаўкі нафтаправода. Яшчэ адзін выбух адбыўся ў месцы, дзе пракладзены кабель — там засталася варонка 40 на 20 см. Трэці выбух пашкодзіў супрацьпадкопную трубу (дадатковы сродак абароны, які закопваюць у зямлю на рэжымных аб'ектах), пакінуўшы варонку 40 на 60 сантыметраў», — піша Baza.

Сам трубаправод «Дружба» ў выніку не пацярпеў, аднак супрацьпадкопная труба і падстанцыя пашкоджаныя. Таксама быў абясточаны энергаблок кіравання засаўкай. Разліву нафтапрадуктаў удалося пазбегнуць.

З 24 лютага трубаправод закансерваваны, але ўсярэдзіне ў яго знаходзіцца дызельнае паліва.

Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды пакуль не было. Расійская «Транснафта» заявіла толькі, што нафтаправод «Дружба» працуе ў штатным рэжыме, прапампоўка нафты ў Еўропу ідзе па графіку па абедзвюх галінах трубаправода.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930